
18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісткі зборнай Беларусі пачалі падрыхтоўку да старту ў дэбютным турніры жаночай лігі УЕФА, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Пад кіраўніцтвам галоўнага трэнера нацыянальнай каманды Юрыя Малеева на базе тэхнічнага цэнтра АБФФ у Мінску трэніруюцца 23 ігры:
варатары - Наталля Васкабовіч ("Зеніт", Санкт-Пецярбург, Расія), Кацярына Міклашэвіч ("Чартанава", Масква, Расія), Марыя Свідуновіч ("Крылы Саветаў", Самара, Расія);
абаронцы - Арына Сітнікава, Ксенія Кубічная, Юлія Слесарчык (усе - "Дынама-БДУФК", Мінск), Настасся Новікава, Надзея Васкабовіч, Валерыя Богдан (усе - "Мінск"), Вікторыя Казакевіч ("Сент-Эцьен", Францыя), Ганна Казюпа ("Лакаматыў", Масква, Расія);
паўабаронцы - Настасся Ліннік, Ганна Піліпенка, Настасся Шлапакова, Настасся Магер, Настасся Кавалёва, Дар'я Манюкова (усе - "Дынама-БДУФК", Мінск), Ганна Сас ("Карагюмрук", Турцыя), Валерыя Белая ("Зорка-2005", Перм, Расія), Настасся Пабегайла ("Фартуна", Ёрынг, Данія);
нападаючыя - Вікторыя Валюк ("Дынама-БДУФК", Мінск), Мелана Сураўцава ("Мінск"), Карына Альховік ("Алг Спор", Газіянтэп, Турцыя).
Свой першы паядынак у 4-й групе другога па рангу дывізіёна ЛН - лізе В, беларускі правядуць 22 верасня ў Венгрыі супраць зборнай Босніі і Герцагавіны. У другім туры 26 верасня беларускія футбалісткі ў харвацкай Вялікай Горыцы сустрэнуцца з камандай Чэхіі. Таксама ў гэтым квартэце выступіць зборная Славеніі.
Склады астатніх груп лігі В:
1 - Венгрыя, Паўночная Ірландыя, Албанія, Ірландыя;
2 - Фінляндыя, Славакія, Румынія, Харватыя;
3 - Украіна, Польшча, Грэцыя, Сербія.
Групавы этап першага сезона Лігі нацый завершыцца 5 снежня. Пераможцы чатырох квартэтаў лігі В атрымаюць пуцёўкі ў лігу А.-0-