Сцяг Чацвер, 22 мая 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 лютага 2025, 12:28

Беларускія футбалісткі адкрыюць сезон жаночай Лігі нацый у Сербіі

Фота з архіва
Фота з архіва
21 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Футбалісткі зборнай Беларусі адкрыюць новы сезон жаночай Лігі нацый УЕФА двума матчамі ў Сербіі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў першым туры спаборніцтваў у групе В3 падапечныя новага галоўнага трэнера Уладзіміра Шындзікава ў намінальна дамашнім матчы прымуць зборную Венгрыі. Гэту сустрэчу рассудзіць брыгада арбітраў з Партугаліі, якую ўзначаліць Сандра Баштуш. Гульня пачнецца ў 22.00 па мінскім часе і будзе трансліравацца ў прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 5".

У другім сённяшнім матчы гэтага квартэта сербскія футбалісткі згуляюць з фінскай камандай. Там жа ў другім туры 25 лютага беларускі будуць сапернічаць з сербкамі. Расклад астатніх матчаў нашай каманды: 4 красавіка - Фінляндыя - Беларусь; 8 красавіка - Беларусь - Сербія; 30 мая - Беларусь - Фінляндыя; 3 чэрвеня - Венгрыя - Беларусь.
 
Пасля завяршэння групавога этапу пераможцы чатырох квартэтаў лігі В атрымаюць прамыя пуцёўкі ў лігу А. Каманды, якія зоймуць другія пазіцыі, правядуць стыкавыя паядынкі са зборнымі, якія фінішуюць на трэціх месцах у групах лігі А. У мінулым сезоне зборная Беларусі выступала ў трэцім па рангу дывізіёне - лізе С, і, заняўшы першае месца ў сваёй групе, паднялася ў лігу В.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі