Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
06 лютага 2023, 15:11

Беларускія фрыстайлісты заваявалі тры ўзнагароды на этапе Кубка чэмпіёнаў у Краснаярску

6 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Краснаярску завяршыўся першы этап міжнародных спаборніцтваў па лыжнай акрабатыцы "Кубак чэмпіёнаў", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК Беларусі.

Удзел у спаборніцтвах прынялі мацнейшыя фрыстайлісты Расіі, Казахстана, а таксама дзевяць прадстаўнікоў Беларусі. У асабістым турніры сярод жанчын серабро заваявала наша Ганна Дзяруга, якая набрала 78,1 бала. Беларуская спартсменка ўступіла толькі расіянцы Любові Нікіцінай, на рахунку якой 91,7 ачка. У мужчынскім індывідуальным заліку беларус Макар Мітрафанаў паказаў трэці рэзультат (96,9), два першыя месцы занялі браты Максім і Ілья Буравы з Расіі (138,2 і 104,5 бала адпаведна).

У камандных спаборніцтвах першая зборная Беларусі ў складзе Ганны Дзяругі, Макара Мітрафанава і Паўла Дзіка стала сярэбраным прызёрам, золата і бронза - у актыве расійскіх трыа. Наступныя этапы Кубка чэмпіёнаў па лыжнай акрабатыцы прымуць Масква і Яраслаўль.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі