Фота з архіва
23 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Яраслаўлі завяршыўся першы этап міжнароднага турніру па лыжнай акрабатыцы "Кубак чэмпіёнаў" з удзелам беларускіх фрыстайлістаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінспорту.
У індывідуальных спаборніцтвах у жанчын перамогу атрымала наша Ганна Дзяруга, а яе сяброўка па камандзе Любоў Піліпенка стала ўладальніцай сярэбранай узнагароды. У асабістым турніры сярод мужчын Макар Мітрафанаў заваяваў серабро, а Ігар Драбянкоў паказаў трэці вынік.
Раней беларускія лыжныя акрабаты ўдала выступілі на Усерасійскай спартакіядзе, таксама выйграўшы чатыры медалі. Ганна Дзяруга і Настасся Андрыянава ўзялі серабро і бронзу ў жанчын, Макар Мітрафанаў стаў трэцім у мужчын, акрамя таго, беларусы фінішавалі другімі ў камандным турніры.
Наступны этап Кубка чэмпіёнаў з 27 лютага па 1 сакавіка зноў прыме Яраслаўль.-0-