ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 25 мая 2020
Мінск Пераменная воблачнасць +11°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 лютага 2020, 09:44

Беларускія фрыстайлісты заваявалі бронзу ў сінхронных скачках на этапе КС у "Раўбічах"

24 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія фрыстайлісты Ігар Драбянкоў і Макар Мітрафанаў заваявалі бронзавыя медалі ў стартах па сінхронных скачках, што праходзілі ў час этапу Кубка свету па спартыўнай акрабатыцы, які 22-23 лютага прымаў спарткомплекс "Раўбічы", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Падагульняючая ацэнка беларускага дуэта - 72,12 бала. Перамогу святкавалі швейцарцы Наэ Рот і Пірмін Вергер - 86,50 пункта. На другім месцы завяршылі турнір іх суайчыннікі Нікалас Гіга і Андрын Шэдлер - 76,56 ачка.

Што датычыцца астатніх беларусаў, то Павел Дзік і Андрэй Кузьмін завяршылі турнір на чацвёртым месцы, Максім Гусцік і Дзмітрый Мазуркевіч сталі шостымі. Юрый Белы, які аб'яднаў намаганні з украінцам Мікалаем Пуздзярко, заняў 11-е месца ў падагульняючым пратаколе.

Напярэдадні золата ў мужчынскіх стартах выйграў амерыканец Джасцін Шэнефельд. Беларускія лыжныя акрабаты не пераадолелі кваліфікацыйны бар'ер. Лепшы з беларусаў Максім Гусцік завяршыў выступленне на дамашнім этапе Кубка свету на 15-й пазіцыі. Што датычыцца іншых прадстаўнікоў беларускай каманды, то Андрэй Кузьмін стаў 20-м, Павел Дзік - 21-м, Дзмітрый Мазуркевіч - 22-м, Юрый Белы - 26-м, Ігар Драбянкоў - 31-м.

Усяго ўзнагароды этапу Кубка свету па фрыстайле, які 23 лютага завяршыўся ў "Раўбічах", акрамя гаспадароў спаборніцтваў аспрэчвалі атлеты з Аўстраліі, Казахстана, Канады, Кітая, Расіі, ЗША, Украіны, Швейцарыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі