Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 лютага 2023, 12:53

Беларускія фрыстайлісты выйгралі пяць медалёў на этапе Кубка чэмпіёнаў у Маскве

27 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У спартыўным комплексе "Вараб'ёвы горы" ў Маскве завяршыліся міжнародныя спаборніцтвы па лыжнай акрабатыцы Кубак чэмпіёнаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На старт трэцяга і заключнага этапу спаборніцтваў выйшлі 26 лепшых фрыстайлістаў з Беларусі, Расіі і Казахстана, сярод якіх пераможцы і прызёры Алімпійскіх гульняў і этапаў Кубка свету. У асабістым турніры ў жанчын золата заваявала наша Ганна Дзяруга, яе сяброўка па камандзе Настасся Андрыянава паказала трэці рэзультат. Таксама два медалі ўпалі ў беларускую скарбонку па выніках індывідуальнага старту сярод мужчын: Павел Дзік выйграў серабро, Ігар Драбянкоў падняўся на трэцюю прыступку п'едэстала. Акрамя таго, бронзавымі прызёрамі трэцяга этапу ў камандных спаборніцтвах сталі нашы Валерыя Балматава, Рэнат Галаў і Павел Вараб'ёў.

На першым этапе Кубка чэмпіёнаў па лыжнай акрабатыцы, які адбыўся ў пачатку месяца ў Краснаярску, беларускія фрыстайлісты выйгралі тры ўзнагароды - дзве сярэбраныя і адну бронзавую. Другі этап міжнароднага турніру, які прайшоў з 9 па 13 лютага ў Яраслаўлі, прынёс нашай зборнай чатыры медалі - два сярэбраныя і два бронзавыя. Такім чынам, у суме на Кубку чэмпіёнаў беларуская каманда заваявала 12 узнагарод (1-5-6).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі