Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
01 лютага 2021, 10:09

Беларускія фрыстайлісткі выйгралі міжнародныя спаборніцтвы па сінхронных скачках у "Раўбічах"

1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія фрыстайлісткі Ганна Гуськова і Ганна Дзяруга выйгралі міжнародныя спаборніцтвы па сінхронных скачках у рамках праграмы этапу Кубка свету, які завяршыўся ў "Раўбічах", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пераможцы паказалі рэзультат 76,9 бала. Другое месца на рахунку канадска-казахстанскага дуэта, які склалі Марыён Тэну і Маржан Акжыт. Яны за свой скачок у вырашальнай стадыі спаборніцтваў атрымалі 61,94 бала. Замкнулі тройку мацнейшых казахстанскія фрыстайлісткі Жанбота Алдабергенава і Акмаржан Калмурзаева - 53,07 бала.

На этапе Кубка свету па лыжнай акрабатыцы ў РЦАП "Раўбічы" выступалі прадстаўнікі 11 краін. Разам з беларусамі на медалі спаборніцтваў прэтэндавалі лыжныя акрабаты з Расіі, Украіны, Казахстана, ЗША, Канады, Японіі, Вялікабрытаніі, Аўстраліі, Германіі, Швейцарыі. У жанчын золата ў выніку выйграла амерыканка Меган Нік з ацэнкай 89,88 бала.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі