Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 лютага 2024, 18:39

Беларускія фрыстайлісткі Дзяруга і Андрыянава ўзялі серабро і бронзу на Усерасійскай спартакіядзе 

Фота з архіва
Фота з архіва

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Краснаярску стартавалі спаборніцтвы па лыжнай акрабатыцы ў рамках ІІ Усерасійскай спартакіяды мацнейшых спартсменаў па зімовых відах спорту 2024 года, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У аўторак мужчыны і жанчыны спаборнічалі ў індывідуальным заліку. У жаночы фінал з кваліфікацыі прабіліся тры прадстаўніцы Беларусі - Настасся Андрыянава, Ганна Дзяруга, а таксама алімпійская чэмпіёнка Ганна Гуськова. Па выніках першага скачка Андрыянава і Дзяруга занялі месцы ў тройцы лепшых і абедзве прайшлі ў суперфінал, а вось Гуськова ўпала на прызямленні і засталася за бортам другой спробы.

У суперфінале выступілі шэсць дзяўчат. Ганна Дзяруга атрымала за свой скачок 130,41 бала і стала ўладальніцай сярэбранага медаля. Настасся Андрыянава паказала вынік 124,74 ачка, дзякуючы чаму заваявала бронзу. Апярэдзіць абедзвюх беларусак здолела толькі прадстаўніца Краснаярскага края Любоў Нікіціна. Спаборніцтвы сярод мужчын прадаўжаюцца, да суперфіналу дабраўся наш Макар Мітрафанаў.-0- 

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі