ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 3 снежня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць -4°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 чэрвеня 2022, 15:55

Беларускія дзюдаісты выступяць на міжнародным турніры ў Краснаярску

Фота з архіва
Фота з архіва

13 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальная каманда Беларусі па дзюдо прымае ўдзел ва Усерасійскіх спаборніцтвах памяці У.М.Гулідава Russian Judo Tour, якія сёння стартавалі ў Краснаярску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Нашу краіну прадставяць 20 спартсменаў: 6 дзяўчат і 14 мужчын. У склад жаночай каманды ўвайшлі Ксенія Даніловіч, Ганна Буракова (абедзве - вагавая катэгорыя да 52 кг), Ульяна Міненкова (да 57 кг), Яна Макрэцкая (да 63 кг), Жанна Асіповіч (да 70 кг) і Дар'я Канцавая (да 78 кг).

У мужчынскім турніры выступяць Уладзіслаў Дуброўскі, Арцём Коласаў (абодва - да 60 кг), Кандрат Шока (да 66 кг), Ягор Трухан, Дзмітрый Мінькоў, Вадзім Шока (усе - да 73 кг), Ігар Бацішча, Дзяніс Яўсеенка, Максім Чарняк (усе - да 81 кг), Іван Дубіна, Ягор Варапаеў, Аляксандр Сідорык (усе - да 90 кг), Даніэл Мукетэ (да 100 кг) і Уладзіслаў Цярпіцкі (100+ кг).

Усяго ў спаборніцтвах прымуць удзел 216 дзюдаістаў з Беларусі, Расіі, Манголіі і Узбекістана. Сярод удзельнікаў - чэмпіёны свету і Еўропы, а таксама медалісты Алімпійскіх гульняў. Спаборніцкая праграма Russian Judo Tour разлічана на 8 дзён. Пераможцы і прызёры ў кожнай вагавой катэгорыі будуць узнагароджаны медалямі з каштоўных камянёў і грашовымі прызамі ад Федэрацыі дзюдо Расіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі