Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 лістапада 2022, 11:03

Беларускія дзюдаісты выйгралі чатыры медалі на міжнародным турніры ў Чэлябінску

21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Чэлябінску завяршыліся міжнародныя спаборніцтвы па дзюдо "Памяці заслужанага трэнера Расіі Рыгора Верычава" з удзелам беларускіх атлетаў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе НАК.

У спаборніцтвах прынялі ўдзел 213 спартсменаў - 150 мужчын і 63 жанчыны з сямі краін. Акрамя гаспадароў турніру на чэлябінскае татамі выйшлі 18 дзюдаістаў з Беларусі, а таксама атлеты з Індыі, Узбекістана, Ізраіля, Таджыкістана і Манголіі, якія разыгралі 14 камплектаў узнагарод. Тры медалі з чатырох нашай зборнай прынеслі дзяўчаты: Яна Макрэцкая стала пераможцай у вагавой катэгорыі да 63 кг, Дар'я Канцавая выйграла бронзу ў вазе да 78 кг, таксама трэцяе месца на рахунку Ксеніі Даніловіч (да 52 кг). Акрамя таго, у катэгорыі да 90 кг у мужчын сярэбраным прызёрам спаборніцтваў стаў наш Ягор Варапаеў.

У бягучым годзе турнір памяці Верычава ў Чэлябінску прайшоў на новым узроўні - у статусе этапу прафесійнай серыі Russian Judo Tour. Спаборніцтвы адбыліся ў межах святкавання 50-гадовага юбілею Федэрацыі дзюдо Расіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі