Фота з архіва
4 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы пачалі выступленні на чэмпіянаце Еўропы па дзюдо сярод спартсменаў не старэйшых за 21 год, які прымае сталіца Славакіі Браціслава, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У першы дзень спаборніцтваў на татамі выходзілі дзве прадстаўніцы Беларусі. На старце турніру ў катэгорыі да 48 кг Арына Макеенка перамагла Крысціну Хрыстафору з Кіпра, але ў 1/8 фіналу прайграла італьянцы Сафіі Мацоле. Эмілія Ксёнжык (да 57 кг) у стартавым раўндзе ўступіла Эрысе Брахімай з Албаніі.
5 верасня на кантынентальным форуме U21 выступяць нашы Ягор Талако, Антон Дубовік (абодва - да 73 кг), Яўген Гарбачоў (да 81 кг), Віялета Фёдарава (да 63 кг) і Ганна Сітнік (да 70 кг). У суботу за прызы паспрачаюцца Яўген Мораў (да 100 кг) і Славяна Рылкевіч (да 78 кг).
7 верасня ў Славакіі адбудзецца змешаны камандны турнір. Усяго ўдзел у маладзёжным чэмпіянаце свету па дзюдо прымаюць больш за 360 атлетаў з 43 краін.-0-