Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 жніўня 2019, 17:51

Беларускія дзюдаісты назвалі склад на ЧС у Токіа

8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Трэнерскі штаб беларускай зборнай вызначыўся са складам на чэмпіянат свету па дзюдо, які пройдзе з 25 жніўня па 1 верасня ў Токіа, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Беларускай федэрацыі дзюдо.

Сярод беларускіх спартсменаў за ўзнагароды сусветнага форуму пазмагаюцца Дзмітрый Шэршань (вагавая катэгорыя 66 кг), Дзмітрый Мінькоў (66 кг), Вадзім Шока (73 кг), Ягор Варапаеў (90 кг), Віктар Кляўсаў (90 кг), Мікіта Свірыд (100 кг), Даніэл Мукетэ (100 кг), Аляксандр Вахавяк (звыш 100 кг) і Уладзіслаў Цярпіцкі (звыш 100 кг).

У дзяўчат на татамі выйдуць Ксенія Даніловіч (52 кг) і лідар зборнай чэмпіёнка II Еўрапейскіх гульняў Марына Слуцкая (звыш 78 кг).

Усяго ў чэмпіянаце прымуць удзел больш за 800 спартсменаў са 140 краін.

На мінулым чэмпіянаце свету, які прайшоў у Баку (Азербайджан), беларускія дзюдаісты не змаглі заваяваць узнагарод.

Чэмпіянат свету па дзюдо-2019 стане тэставым турнірам перад Алімпійскімі гульнямі, якія пройдуць з 24 ліпеня па 9 жніўня 2020 года ў Токіа.

Паспяховае выступленне на спаборніцтвах дасць спартсменам магчымасць зарабіць найбольшую колькасць балаў у рэйтынгу за права выступіць на галоўным старце чатырохгоддзя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі