
24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Ханты-Мансійску стартаваў першы этап Кубка Расіі па біятлоне з удзелам беларускіх спартсменаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Праграму спаборніцтваў адкрывала мужчынская спрынтарская гонка. Лепшым з беларусаў пасля яе заканчэння стаў Антон Смольскі - лідар нашай каманды дапусціў на агнявых рубяжах тры промахі і размясціўся на 15-м месцы падагульняючага пратакола. На старт спрынту выйшлі яшчэ восем прадстаўнікоў Беларусі: Мікіта Лабастаў паказаў 18-ы рэзультат, Іван Тулацін заняў 26-ю пазіцыю, Максім Варабей стаў 29-м, Раман Ялётнаў - 33-і, Павел Бялько - 38-ы, Ілья Аўсеенка - 44-ы, Сцяпан Данілаў - 51-ы, Аляксандр Кошын - 52-і. Тройку прызёраў гонкі склалі расіяне Карым Халілі, Аляксандр Логінаў і Пётр Пашчанка. Усяго ўдзел у мужчынскім спрынце прыняў 81 біятланіст.
Старт жаночаму спрынту дадзены ў 11.30. Нашу каманду ў гэтай гонцы прадстаўляюць Дар'я Кудаева (1-ы стартавы нумар), Юлія Кавалеўская (4), Дзінара Алімбекава (31), Ірына Кручынкіна (34), Алена Кручынкіна (37), Адэліна Сабітава (39) і Аліна Пільчук (56).-0-