Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 студзеня 2020, 19:58

Беларускія біятланісты занялі 7-е месца ў эстафеце на юніёрскім ЧС у Швейцарыі

29 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія біятланісты занялі сёмае месца ў эстафеце на юніёрскім чэмпіянаце свету ў Швейцарыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Эстафетны квартэт з Беларусі, у склад якога ўвайшлі Ілья Аўсеенка, Дзмітрый Лазоўскі, Іван Тулацін і Кірыл Цюрын, паказаў на фінішы час 1 гадз 33 мін 32 сек. Хлопцы дапусцілі адзін промах і патрацілі 11 дадатковых патронаў. Рэзультат пераможцаў гонкі расіян - 1 гадз 32 мін 7,7 сек, адзін промах і 14 запасных патронаў.

Серабро выйгралі немцы, якія ўступілі расійскай чацвёрцы 20 сек (без промахаў, плюс тры дадатковыя патроны). Французы, якія прыйшлі да фінішу праз 24,9 сек пасля расіян (без промахаў, плюс 10 дадатковых патронаў), занялі трэцяе месца.

Чэмпіянат свету-2020 па біятлоне сярод юнакоў (U-19) і юніёраў (U-21), які стартаваў у швейцарскім Ленцэрхайдзе, прадоўжыцца з 26 студзеня па 2 лютага. У праграму спаборніцтваў уключаны індывідуальныя і спрынтарскія гонкі, гонкі праследавання і эстафеты.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі