Фота Мінспорту
23 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Ханты-Мансійску завяршыўся трэці Кубак Міжнароднай лігі клубнага біятлона з удзелам беларускіх і расійскіх спартсменаў, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
Заключным відам праграмы стала змешаная эстафета, на старт выйшлі 20 квартэтаў. Беларуская каманда "Усё шлях!", якую склалі Максім Варабей, Сцяпан Данілаў, Ксенія Варабей і расіянка Іна Цярэшчанка, заняла пятае месца. Дзявятай фінішавала поўнасцю беларуская чацвёрка "М@КСІМУС", за якую беглі Павел Бялько, Ілья Аўсеенка, Ірына Шаклеіна і Ганна Сола.
Квартэт High-Pro ў складзе Антона і Дзінары Смольскіх, а таксама Дзмітрыя Лазоўскага і расіянкі Хрысціны Паўлушынай паказаў 18-ы рэзультат. Перамогу ў змешанай эстафеце атрымала расійская каманда "Прафінскі" (Карым Халілі, Данііл Серахвостаў, Вікторыя Сліўко, Настасся Халілі). Напярэдадні на Кубку Міжнароднай лігі клубнага біятлона наш Антон Смольскі стаў другім у мас-старце.-0-