
2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсмены прымуць удзел у бліжэйшых спаборніцтвах Кубка і чэмпіянату Расіі па біятлоне, паведамляе прэс-служба Саюза біятланістаў Расіі.
З 12 па 16 сакавіка адбудуцца спаборніцтвы ва Уфе, у рамках якіх пройдзе шэсць гонак - па тры ў мужчын і жанчын: спрынты (фінал Кубка Расіі), гонкі праследавання і вялікія мас-старты.
Чэмпіянат Расіі ў Цюмені пройдзе з 30 сакавіка па 3 красавіка, у праграму турніру ўвойдуць дзве спрынтарскія гонкі, два мас-старты і чатыры эстафеты, уключаючы дзве змешаныя.
"Рашэнне аб удзеле беларускіх спартсменаў у спаборніцтвах Кубка і чэмпіянату Расіі прынята па ўзаемнай дамоўленасці са старшынёй Беларускай федэрацыі біятлона Андрыянам Цыбульскім. Мы не імкнёмся да канфрантацыі з кім бы там ні было, мы зыходзім выключна з інтарэсаў спартсменаў нашых краін. Удзел беларускіх біятланістаў безумоўна павысіць узровень спаборніцтваў, якія пройдуць ва Уфе і Цюмені", - заявіў прэзідэнт СБР Віктар Майгураў.-0-