Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 студзеня 2020, 19:55

Беларускія біятланісткі занялі 12-е месца ў эстафеце на этапе КС у Рупольдынгу

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Жаночая зборная Беларусі па біятлоне заняла 12-е месца ў эстафеце на пятым этапе Кубка свету па біятлоне, які праходзіць у нямецкім Рупольдынгу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Беларускі квартэт у складзе Дзінары Алімбекавай, Ірыны Крыўко, Ганны Сола і Алены Кручынкінай уступіў лідару гонкі 3 мін 13,9 сек. Першай стала каманда Нарвегіі, якая пераадолела эстафету 4х6 км за 1 гадз 8 мін 46,4 сек. Другое месца занялі французскія спартсменкі (адставанне 10,7 сек). Замкнулі тройку лідараў біятланісткі са Швейцарыі (адставанне 20,7 сек).

Усяго стартавалі 23 каманды.

Завершыцца пяты этап Кубка свету 19 студзеня гонкамі праследавання ў мужчын і жанчын.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі