Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
11 лютага 2022, 14:53

Беларускія біятланісткі не трапілі ў прызёры алімпійскага спрынту

11 лютага, Пекін /Кар. БЕЛТА/. Беларускія біятланісткі не змаглі ўвайсці ў лік прызёраў сённяшняй алімпійскай спрынтарскай гонкі на 7,5 км, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Лепшай з квартэта зборнай Беларусі стала Дзінара Алімбекава. Лідар беларускай каманды стартавала пад 24-м нумарам, выдатна адстралялася лежачы, а апошні выстрал на стойцы быў недакладным. У выніку алімпійская чэмпіёнка Пхёнчхана-2018 у эстафеце сёння заняла 15-е месца з рэзультатам 22 мін. 12,8 сек. Ганна Сола зноў не справілася са стральбой і з чатырма штрафнымі кругамі аказалася на 26-й падагульняючай пазіцыі (+1 мін. 52,1 сек.). Яшчэ адна чэмпіёнка АГ-2018 Ірына Лешчанка дапусціла тры промахі і завяршыла гонку на 60-й пазіцыі (+2 мін. 48,2 сек.). Алена Кручынкіна заняла 70-е месца (+3 мін. 25,8 сек.; 4 промахі).

Алімпійскай чэмпіёнкай сёння стала лідар агульнага заліку Кубка свету нарвежская біятланістка Мартэ Ройселан, якая была бездакорнай пры стральбе і фінішавала з часам 20 мін. 44,3 сек. Для яе гэта другое золата пекінскіх гульняў пасля поспеху ў змешанай эстафеце. Акрамя таго, яна выйграла бронзу ў індывідуальнай гонцы. Серабро сёння ў шведкі Эльвіры Эбэрг (+30,9 сек.; 0), бронзавы медаль заваявала італьянская спартсменка Даратэя Вірэр (+37,2 сек.; 0).

Заўтра на алімпійскай трасе ў Чжанцзякоу адбудзецца мужчынская спрынтарская гонка на 10 км з двума заходамі на стрэльбішча. Беларусь у ёй прадставяць сярэбраны прызёр індывідуальнай гонкі Антон Смольскі, а таксама Мікіта Лабастаў, Дзмітрый Лазоўскі і Максім Варабей.

Расклад астатніх спаборніцтваў біятланістаў:

12 лютага - мужчынскі спрынт;

13 лютага - мужчынская гонка праследавання, жаночая гонка праследавання;

15 лютага - мужчынская эстафета;

16 лютага - жаночая эстафета;

18 лютага - мужчынскі мас-старт;

19 лютага - жаночы мас-старт.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі