Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 чэрвеня 2024, 15:51

Беларускія баскетбалісты занялі другое месца на Гульнях БРІКС

Фота БФБ
Фота БФБ
18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каманда Беларусі па фіджытал-баскетболе заваявала сярэбраныя медалі Спартыўных гульняў краін БРІКС у Казані, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Удзел у спаборніцтвах па фіджытал-баскетболе прынялі каманды дзесяці краін, падзеленыя на два квінтэты. Напярэдадні зборная Беларусі ў складзе Сяргея Вабішчэвіча, Максіма Сазонава, Максіма Лютыча і Сяргея Суханава прайшла групавы этап з трыма перамогамі ў чатырох матчах і выйшла ў плэй-оф, сёння ў паўфінальным матчы нашы хлопцы сустрэліся з бразільцамі.

Паядынак у спартыўным сімулятары завяршыўся перамогай саперніка з лікам 14:10, але ў гульні на рэальнай пляцоўцы мацнейшымі былі ўжо беларусы (12:8). Па суме рэзультатаў была зафіксавана нічыя - 22:22, таму ўладальнік пуцёўкі ў фінал вызначаўся ў серыі штрафных кідкоў. Больш дакладнымі з лініі аказаліся ігракі беларускай каманды - 4:3.

Сапернікамі нашай зборнай у вырашальным матчы сталі расійскія баскетбалісты. Віртуальную частку паядынку з лікам 8:7 выйгралі беларусы, але ў фізічнай частцы ў фармаце 2х2 больш упэўнена выглядалі расіяне (16:7). У выніку паражэнне каманды Беларусі - 15:23 і сярэбраныя медалі. У гульні за трэцяе месца Бразілія абыграла Узбекістан (32:19).-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі