Сцяг Субота, 27 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 сакавіка 2024, 13:04

Беларускія баскетбалісты выйшлі ў 1/4 фіналу турніру Сусветнага фестывалю моладзі

Фота з архіва
Фота з архіва
4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія каманды паспяхова стартавалі на турніры па баскетболе 3х3 на Сусветным фестывалі моладзі ў Сочы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У першы дзень мужчынскіх спаборніцтваў беларусы атрымалі перамогі над казахстанскай камандай "Барсы Атырау" - 20:11 і расійскім квартэтам "АлтайБакет" з Барнаула - 19:12. Такім чынам, беларуская дружына BeST заняла першае месца ў групе В і сёння вечарам пазмагаецца з абхазскім АДУ ў паядынку за выхад у паўфінал.

У стартавым матчы жаночага турніру беларускія баскетбалісткі разграмілі саперніц з Абхазіі з лікам 21:3, а сёння правядуць яшчэ дзве сустрэчы папярэдняга этапу - супраць расійскай каманды ДУТІД і армянскага РАУ. Вырашальныя паядынкі за прызавыя месцы адбудуцца 5 сакавіка. Удзел у спаборніцтвах прымаюць баскетбалісты з Беларусі, Арменіі, Расіі, Узбекістана, Казахстана, Таджыкістана і Кыргызстана. На працягу ўсяго спартыўнага свята праходзяць майстар-класы ад прафесійных спартсменаў, данк-кантэст, спаборніцтвы па баскетболе сярод удзельнікаў фестывалю, конкурсы, розыгрышы і актыўнасці для гледачоў.

Сусветны фестываль моладзі прымае каля 20 тыс. маладых лідараў у сферы бізнесу, медыя, міжнароднага супрацоўніцтва, культуры, навукі, адукацыі, спорту, валанцёрства і дабрачыннасці са 188 краін свету.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі