Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
09 снежня 2019, 11:31

Беларускія баскетбалісты выйгралі турнір памяці Уладзіміра Рыжанкова

9 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Юнацкія зборныя Беларусі (U-16) сталі пераможцамі баскетбольнага турніру памяці Уладзіміра Рыжанкова, што праходзіў у Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У спаборніцтвах дзяўчат беларускі ў заключным матчы абыгралі каманду Польшчы з лікам 80:53. Да гэтага падапечныя Вікторыі Дацун упэўнена перамаглі равесніц з Літвы (67:43) і Малдовы (123:26). Серабро ў польскай каманды, бронза ў літовак.

На мужчынскім турніры зборная Беларусі ў апошняй сустрэчы не пакінула шанцаў на поспех камандзе з расійскага Краснагорска - 102:29. У стартавым матчы падапечныя Мікалая Аляксеева абыгралі літоўцаў (74:73), а затым перамаглі малдаўскіх баскетбалістаў (67:31). Уладальнікамі сярэбраных узнагарод сталі літоўцы, трэцяе месца ў зборнай Малдовы.

Лепшымі ігракамі турніру прызнаны беларусы Паліна Касцюковец і Цімур Міхайлаў. Пераможцы і прызёры спаборніцтваў атрымалі прызы ад Міністэрства спорту і турызму, Нацыянальнага алімпійскага камітэта і Беларускай федэрацыі баскетбола.

Міжнародны турнір памяці першага міністра спорту і турызму, першага кіраўніка НАК Беларусі Уладзіміра Рыжанкова прайшоў 23-і раз.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі