Фота з архіва
6 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія баскетбалісты правядуць стартавы паядынак Кубка Перамогі ў Бішкеку, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У першым матчы юнацкая зборная Беларусі (U-16) сустрэнецца сёння з камандай "White Fox" з Узбекістана, якая ўчора пацярпела буйное паражэнне ад гаспадароў спаборніцтваў баскетбалістаў юнацкай зборнай Кыргызстана - 22:73. Заўтра падапечныя Андрэя Клемезя і Дзіяны Лапцінскай сустрэнуцца з яшчэ адной узбекскай камандай - "Сырдар'я", якая прайграла ў першым туры выхаванцам з Рэспубліканскай школы алімпійскага рэзерву з Алматы - 61:90. У чацвер, 8 мая, беларусы згуляюць з камандай з Казахстана, а 9 мая завершаць спаборніцтвы паядынкам з равеснікамі з Кыргызстана.
Міжнародны турнір Кубак Перамогі праводзіцца ў Бішкеку ўжо 14-ы раз, год таму яго пераможцамі сталі беларускія баскетбалісты.-0-