Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 ліпеня 2021, 19:27

Беларускія баскетбалісты перамаглі на старце Кубка выкліку

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісты маладзёжнай зборнай Беларусі (U20) пераможна пачалі выступленне на групавым этапе розыгрышу Кубка выкліку ў Венрыі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў матчы першага тура папярэдняй групы Е падапечныя Георгія Кандрусевіча ўпэўнена абыгралі баскетбалістаў Косава з лікам 101:60 (22:17, 21:17, 26:9, 32:17). Самым рэзультатыўным у складзе пераможцаў стаў Арцём Секушэнка, які набраў 17 ачкоў.

Заўтра беларусы сустрэнуцца з камандай Славакіі, а 22 ліпеня завершаць першы этап гульнёй з венгерскімі баскетбалістамі.

У квартэце D выступяць зборныя Швейцарыі, Люксембурга, Паўночнай Македоніі і Румыніі.

Пасля фінішу першага этапу ў паўфінал выйдуць па дзве лепшыя каманды з кожнай групы.

На мінулым тыдні прайшоў аналагічны жаночы турнір. У турэцкім горадзе Конья беларуская "маладзёжка" пад кіраўніцтвам Надзеі Камянец выступіла няўдала. Толькі ў апошнім матчы групы з беларускі абыгралі каманду Партугаліі (63:54), а да гэтага пацярпелі паражэнні ад зборных Польшчы (53:71), Расіі (60:88), Турцыі (59:83) і Францыі (50:70). У выніку беларуская каманда фінішавала пятай, апярэдзіўшы толькі партугалак.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі