
8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія баскетбольныя каманды паспяхова правялі першы этап спаборніцтваў Студэнцкай лігі РЧ і выйшлі ў топ-групу гэтага турніру, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У жаночых спаборніцтвах "Гарызонт-2-РЦАП" пад кіраўніцтвам Наталлі Трафімавай упэўнена перамог саперніц з пяці расійскіх ВНУ. Самымі рэзультатыўнымі ігракамі сталі Паліна Касцюкавец, Юлія Васілевіч і Паліна Катлінская. На наступным этапе беларускія баскетбалісткі будуць сапернічаць са студэнцкімі камандамі з Санкт-Пецярбурга, Омска, Екацярынбурга, Уладзіміра і Чэбаксараў.
Таксама ўпэўнена правялі першую стадыю турніру рэзервісты БК "МІНСК", якія атрымалі вікторыі ва ўсіх пяці праведзеных паядынках. У заключным матчы турніру ў Арле беларусы здолелі ва ўпартай барацьбе перамагчы чэмпіёнаў двух апошніх сезонаў баскетбалістаў Маскоўскай дзяржаўнай акадэміі фізкультуры з лікам 77:71. Высокую рэзультатыўнасць у мінчан паказалі Арцём Секушэнка, Іван Церахаў і Кірыл Васкаўцоў. Далей сапернікамі падапечных Георгія Кандрусевіча будуць калектывы з ВНУ Масквы, Іркуцка, Санкт-Пецярбурга, Стаўрапаля, Екацярынбурга, Малахаўкі і Чэлябінскай вобласці.-0-