Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
29 кастрычніка 2019, 19:29

Беларускія баскетбалісты даведаліся, хто будзе іх сапернікамі па кваліфікацыі ЧС-2023

29 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каманды Партугаліі, Кіпра і Албаніі сталі сапернікамі мужчынскай зборнай Беларусі ў першым адборачным раўндзе чэмпіянату свету 2023 года. Такі вынік жараб'ёўкі, якая адбылася сёння ў швейцарскім Мі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У другой кваліфікацыйнай групе згуляюць баскетбалісты Славакіі, Ісландыі, Люксембурга і Косава.

Матчы першага кваліфікацыйнага этапу пройдуць з лютага 2020 года па люты 2021-га. У наступны адборачны раўнд трапяць па дзве лепшыя каманды з двух квартэтаў.

У 2023 годзе фінальны турнір сусветнага баскетбольнага першынства ўпершыню пройдзе адразу ў трох краінах - Інданезіі, Японіі і Філіпінах.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі