Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
26 мая 2017, 12:09

Беларускія баскетбалісткі выйгралі турнір памяці Халіпскага

26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісткі зборнай Беларусі сталі пераможцамі турніру памяці Сямёна Халіпскага, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

25 мая ў заключным паядынку на пляцоўцы мінскага Палаца спорту каманда Наталлі Трафімавай упэўнена перайграла зборную Вялікабрытаніі з лікам 77:55 (19:10, 19:14, 23:11, 16:20). На працягу ўсяго гульнявога часу беларускі валодалі ініцыятывай і не далі магчымасці саперніцам разлічваць на поспех. У іншым матчы другая зборная Беларусі, складзеная з маладых баскетбалістак, уступіла зборнай Аргенціны з лікам 56:74 і заняла чацвёртае месца, пацярпеўшы паражэнне ва ўсіх трох гульнях. Другое месца ў аргенцінскіх баскетбалістак, трэцяе - у брытанак.

Гэты турнір стаў для беларускіх дружын этапам падрыхтоўкі да кантынентальных турніраў. Нацыянальная зборная з 16 па 27 чэрвеня ў Чэхіі выступіць на галоўным турніры Старога Свету, а "маладзёжцы" трэба будзе 8-16 ліпеня ў Ізраілі паспрачацца за выхад у элітны дывізіён у сваёй узроставай катэгорыі.

Мемарыял Халіпскага праводзіўся пяты раз. У 2013 годзе ў Магілёве перамаглі беларускія баскетбалісткі, а затым у Мінску першынствавалі госці: 2014 - Іспанія, 2015 - Расія, 2016 - Турцыя.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі