14 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісткі маладзёжнай зборнай Беларусі (U-20) няўдачна пачалі выступленне ў розыгрышы Кубка выкліку, які праходзіць у турэцкім горадзе Конья, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У стартавым паядынку папярэдняй групы С беларускі ўступілі равесніцам з Польшчы з лікам 53:71 (16:25, 19:19, 6:16, 12:11). Самай рэзультатыўнай у складзе прайграўшых стала Яна Яхнавец, якая набрала 11 ачкоў.
Сёння падапечныя Надзеі Камянец сустрэнуцца з расійскімі баскетбалісткамі, якія ў першым туры абыгралі турчанак - 76:62. Яшчэ ў адным матчы стартавага гульнявога дня францужанкі разграмілі партугальскую каманду з лікам 86:38. Заўтра беларускі згуляюць з Турцыяй, 17 ліпеня будуць сапернічаць з Францыяй, а 18 ліпеня завершаць першы этап сустрэчай з Партугаліяй.
Склады астатніх папярэдніх груп:
А - Бельгія, Італія, Германія, Харватыя, Латвія, Балгарыя;
В - Венгрыя, Чэхія, Іспанія, Ірландыя, Сербія, Ізраіль;
D - Швейцарыя, Украіна, Арменія, Грэцыя, Албанія;
Е - Славакія, Люксембург, Паўночная Македонія, Румынія, Косава.
Праз тыдзень аналагічны турнір стартуе ў венгерскім Шапроне. На папярэднім этапе беларуская "маладзёжка" згуляе ў групе Е з баскетбалістамі Венгрыі, Славакіі і Косава.-0-