Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 чэрвеня 2021, 19:32

Беларускія баскетбалісткі перамаглі іспанак на чэмпіянаце Еўропы

18 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісткі зборнай Беларусі паспяхова пачалі выступленне ў фінальнай стадыі 38-га жаночага чэмпіянату Еўропы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У сваім першым паядынку папярэдняй групы А ў іспанскай Валенсіі падапечныя Наталлі Трафімавай перамаглі дзеючага чэмпіёна Старога Свету каманду Іспаніі - 53:51 (14:9, 7:13, 14:11, 18:18). Першую дзесяцімінутку беларускі выйгралі з розніцай пяць ачкоў, а на вялікі перапынак пайшлі з дэфіцытам адзін бал - 21:22. У другой палавіне была абсалютна роўная гульня, а на апошняй секундзе заключнай чвэрці перамогу беларусам прынёс дакладны кідок Алекс Бентлі. Самай рэзультатыўнай у складзе пераможцаў стала Марыя Папова, якая набрала 19 ачкоў. Сёння Беларускі сустрэнуцца са зборнай Славакіі, якая на старце ўступіла камандзе Швецыі з рэзультатам 57:74. Са шведкамі беларускія баскетбалісткі згуляюць 20 чэрвеня.

Рэзультаты стартавых гульняў у астатніх квартэтах:

В (Валенсія): Сербія - Італія - 86:81 (у авертайме), Чарнагорыя - Грэцыя - 70:55;

С (Страсбург): Боснія і Герцагавіна - Бельгія - 70:55, Славенія - Турцыя - 72:47;

D (Страсбург): Расія - Чэхія - 73:69, Францыя - Харватыя - 105:63.

Пасля фінішу першага этапу пераможцы чатырох квартэтаў атрымаюць прамыя пуцёўкі ў чвэрцьфінал. Каманды, якія зоймуць другія і трэція месцы, 21 чэрвеня правядуць кваліфікацыйныя паядынкі за выхад у 1/4 фіналу. Чвэрцьфіналы пройдуць 23 чэрвеня, паўфіналы - 26 чэрвеня, фінал і матч за бронзу адбудуцца 27 чэрвеня.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі