Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
04 лютага 2021, 18:52

Беларускія баскетбалісткі перамаглі брытанак у кваліфікацыі ЧЕ

4 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісткі зборнай Беларусі атрымалі перамогу ў перадапошнім матчы адборачнага турніру чэмпіянату Еўропы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля ўчарашняга паражэння ад каманды Польшчы (56:68) сёння каманда Наталлі Трафімавай выйграла ў каманды Вялікабрытаніі з лікам 67:56 (14:12, 20:21, 18:18, 15:6). Самай рэзультатыўнай у складзе беларусак стала Юлія Рыцікава, якая набрала 17 ачкоў, на бал менш у актыве Кацярыны Сныцінай, 15 ачкоў у Настассі Верамеенка. У першым крузе спаборніцтваў беларускія баскетбалісткі перамаглі брытанак у Манчэстэры з рэзультатам 90:59.

Свой апошні адборачны паядынак зборная Беларусі правядзе 6 лютага з польскай дружынай.

Турнірнае становішча ў групе F цяпер такое: Вялікабрытанія - 6 ачкоў (4 матчы), Беларусь - 5 (3), Польшча - 4 (3).

У фінальную стадыю кантынентальнага першынства выйдуць пераможцы дзевяці груп і пяць лепшых каманд з заняўшых другія месцы.

Плануецца, што фінальны этап 38-га жаночага чэмпіянату Еўропы пройдзе 17-27 чэрвеня 2021 года на арэнах Іспаніі і Францыі, каманды якіх вызвалены ад кваліфікацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі