Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Беларускія баскетбалісткі перамаглі брытанак у кваліфікацыі ЧЕ

Спорт 17.11.2019 | 22:58
У час матчу. Фота ФІБА
У час матчу. Фота ФІБА

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісткі зборнай Беларусі пераможна стартавалі ў адборачным турніры чэмпіянату Еўропы 2021 года, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння ў Манчэстэры падапечныя Наталлі Трафімавай вельмі ўпэўнена перамаглі каманду Вялікабрытаніі з лікам 90:59 (21:15, 19:12, 20:15, 30:17). У складзе пераможцаў самай рэзультатыўнай стала Марыя Папова, якая набрала 24 ачкі.

У першым паядынку кваліфікацыйнай групы F брытанкі перамаглі ў гасцях баскетбалістак Польшчы з лікам 75:63.

У наступным годзе беларускі 12 лістапада прымуць у сябе дома польскую дружыну, а два заключныя адборачныя паядынкі правядуць у 2021 годзе: 4 лютага дома з камандай Вялікабрытаніі і 7 лютага на выездзе з Польшчай.

У кваліфікацыі ЧЕ прымаюць удзел 33 зборныя. Пуцёўкі ў фінальную стадыю жаночага Еўрабаскета атрымаюць пераможцы 9 груп, а таксама 5 лепшых каманд, якія зоймуць другія месцы.

Фінальная частка 38-га жаночага чэмпіянату кантынента пройдзе ў чэрвені 2021 года на арэнах Іспаніі і Францыі, каманды якіх вызвалены ад кваліфікацыі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Спорт
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Расія: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Расія - асноўны гандлёвы партнёр Беларусі. Аб'ём знешняга гандлю таварамі з Расіяй у 2018 годзе ў параўнанні з 1996-м павялічыўся амаль у 5,5 раза.