ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 15 жніўня 2022
Мінск Суцэльная воблачнасць +25°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 лістапада 2021, 11:40

Беларускія баскетбалісткі атрымалі другую перамогу ў кваліфікацыі ЧЕ

У час матчу
У час матчу

15 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Баскетбалісткі зборнай Беларусі атрымалі другую перамогу на старце адборачнага турніру жаночага чэмпіянату Еўропы 2023 года, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

14 лістапада на пляцоўцы мінскага Палаца спорту беларускі адолелі ў авертайме каманду Нідэрландаў з лікам 83:72 (16:21, 18:15, 13:14, 20:17, 16:5). Самай рэзультатыўнай у складзе пераможніц стала Настасся Верамеенка, якая набрала 23 ачкі пры 13 падборах і дзвюх рэзультатыўных перадачах. У актыве Марыі Паповай 21 бал, у Аляксандры Тарасавай 13 ачкоў. У першым туры спаборніцтваў у кваліфікацыйнай групе І падапечныя Наталлі Трафімавай выйгралі ў Празе ў зборнай Чэхіі з лікам 66:60. Спартсменкі Нідэрландаў перамаглі ў Амстэрдаме зборную Ірландыі - 82:60. 14 лістапада ірландкі прымалі ў Дубліне чэшскіх баскетбалістак.

Наступныя сустрэчы пройдуць у канцы лістапада 2022 года. Зборная Беларусі 24 лістапада прыме на сваёй арэне каманду Ірландыі, а 27 лістапада таксама ў сябе дома сустрэнецца з чэшскімі баскетбалісткамі.

Адборачныя матчы завершацца 12 лютага 2023 года. Пуцёўкі ў фінальную стадыю атрымаюць пераможцы дзесяці груп і чатыры лепшыя каманды, якія фінішуюць другімі. Фінальная частка 39-га па ліку жаночага Еўрабаскета з удзелам 16 каманд пройдзе летам 2023 года ў Славеніі і Ізраілі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі