Сцяг Пятніца, 5 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
22 лістапада 2025, 18:55

Беларускія барцы заваявалі чатыры залатыя ўзнагароды на дамашнім турніры памяці Караваева

 

22 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У сталічным Палацы спорту завяршыўся традыцыйны міжнародны турнір па грэка-рымскай барацьбе памяці алімпійскага чэмпіёна Алега Караваева, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У актыве нашых спартсменаў чатыры залатыя, дзве сярэбраныя і шэсць бронзавых узнагарод. Перамогі ў фіналах атрымалі Вячаслаў Жагалаў (да 72 кг), Абдулмасіх Абдулмасіх (да 82 кг), Ігар Ярашэвіч (да 87 кг) і Вячаслаў Федарына (да 130 кг). Другія месцы ў сваіх вагавых катэгорыях занялі Дзмітрый Банько (да 77 кг) і Уладзіслаў Пусташылаў (да 97 кг).
На трэцюю прыступку п'едэстала падняліся беларусы Расім Ібрагімаў (да 60 кг), Міхаіл Маркоўскі (да 67 кг), Захар Яневіч (да 72 кг), Кірыл Валеўскі (да 77 кг), Вадзім Палеенка (да 82 кг) і Васіль Буглак (да 87 кг). Таксама прызёрамі міжнародноага турніру сталі прадстаўнікі Расіі, Узбекістана, Грэцыі і Арменіі.-0-

Фота Віталя Піваварчыка
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі