Сцяг Чацвер, 25 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
24 мая 2021, 15:15

Беларускія барцы выйгралі дзевяць узнагарод маладзёжнага ЧЕ

24 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія барцы выйгралі дзевяць узнагарод на праведзеным у горадзе Скоп'е (Паўночная Македонія) маладзёжным чэмпіянаце Еўропы сярод спартсменаў не старэйшых за 23 гады, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Найбольшага поспеху на кантынентальным форуме дабіліся прадстаўніцы жаночай барацьбы. У іх на рахунку дзве сярэбраныя ўзнагароды і дзве бронзавыя. За крок ад вышэйшай прыступкі спыніліся Настасся Янотава (50 кг) і Таццяна Паўлава (62 кг). Акрамя таго, Хрысціна Сазыкіна (59 кг) і Настасся Зімянкова (72 кг) сталі ўладальніцамі бронзавых медалёў.

У спаборніцтвах па грэка-рымскай барацьбе беларусы выйгралі тры бронзавыя медалі. Узнагароды на рахунку Уладзіслава Прыбыльскага (60 кг), Аляксандра Печурэнкі (63 кг) і Яўгена Юрава (82 кг). Прадстаўніцы вольнага стылю таксама не засталіся без медалёў. Тут бронзу выйгралі Аляксей Пархоменка (97 кг) і Яраслаў Славікоўскі (125 кг).

Усяго на турніры было разыграна 30 камплектаў узнагарод. У агульнакамандным заліку прадказальна першынствавалі расіяне, якія выйгралі 26 медалёў (13 залатых, 6 сярэбраных і 7 бронзавых). Другое месца ва ўкраінцаў (5-3-6). Замкнулі тройку мацнейшых турэцкія спартсмены (3-4-7).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі