Сцяг Субота, 27 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
13 верасня 2022, 14:00

Беларускія барцы паспяхова выступілі на міжнародных спаборніцтвах у Расіі

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія барцы вольнага і грэка-рымскага стылю заваявалі сем узнагарод на міжнародных турнірах, якія праходзілі ў Якуцку і Новасібірску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сталіца Якуціі прымала ўсерасійскія спаборніцтвы па вольнай барацьбе сярод юніёраў 2002-2004 гг. нараджэння памяці алімпійскага чэмпіёна Рамана Дзмітрыева. У турніры прынялі ўдзел каля 150 барцоў з Беларусі, Расіі, Арменіі, Малдовы, Манголіі і Казахстана. У вагавой катэгорыі да 65 кг бронза дасталася нашаму Анатолю Грамыку, таксама трэцяе месца ў вазе да 79 кг заняў Дзмітрый Дзенісеня. Лепшы рэзультат сярод беларусаў паказаў Уладзіслаў Казлоў, які выйграў серабро ў катэгорыі да 97 кг.

У Новасібірску ж праходзіў міжнародны турнір па грэка-рымскай барацьбе пад назвай "Мемарыял Аксёнава. Адраджэнне", за ўзнагароды якога спаборнічалі атлеты з Беларусі, Расіі, Ірана і Кыргызстана. У выніку наша каманда заваявала чатыры медалі: два серабры і дзве бронзы. Другія месцы на спаборніцтвах занялі Павел Лях (вагавая катэгорыя да 77 кг) і Кірыл Маскевіч (в/к да 87 кг), трэцімі сталі Станіслаў Шафарэнка (в/к да 82 кг) і Ігар Ярашэвіч (в/к да 87 кг).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі