Сцяг Чацвер, 18 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
17 чэрвеня 2022, 18:21

Беларускія баксёры заваявалі тры залатыя ўзнагароды на турніры памяці Уладзіміра Батвінніка

17 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія баксёры заваявалі тры залатыя медалі на юніёрскім міжнародным турніры памяці Уладзіміра Батвінніка ў Мінску, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У спаборніцтвах дзяўчат лепшымі ў сваіх вагавых катэгорыях сталі беларускі Аліна Кардзюшова (57 кг) і Арына Барсук (63 кг). У спаборніцтвах хлопцаў беларускі баксёр Іван Лабазанаў узяў золата ў вагавой катэгорыі 75 кг. Таксама на вышэйшую прыступку п'едэстала гонару падымаліся спартсмены з Расіі, Славеніі і Узбекістана. Акрамя іх на рынг выходзілі баксёры з Латвіі і Літвы.

У час знаходжання ў беларускай сталіцы прадстаўнікі федэрацый бокса Славеніі і Узбекістана падпісалі дагавор аб супрацоўніцтве.

Міжнародны турнір па боксе памяці ганаровага майстра спорту СССР, заслужанага трэнера Беларусі Уладзіміра Батвінніка праводзіцца з 1998 года. Яго арганізатарамі з'яўляюцца Міністэрства спорту і турызму, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт, Прэзідэнцкі спартыўны клуб, Беларуская федэрацыя бокса, СДЮШАР па боксе, Клуб аматараў бокса імя У.Батвінніка.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі