Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
08 чэрвеня 2021, 10:51

Беларускія баксёры заваявалі тры алімпійскія ліцэнзіі на кваліфікацыйным турніры ў Парыжы

8 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія баксёры заваявалі тры алімпійскія ліцэнзіі на кваліфікацыйным турніры ў Парыжы, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дзяржаўны трэнер нацыянальнай каманды па боксе Аляксандр Ермашэвіч.

У вагавой катэгорыі 63 кг пропуск на Гульні ў Токіа заваяваў Дзмітрый Асанаў, які ў 1/8 фіналу перамог прадстаўніка Даніі Мікалая Церцерана - 5:0. Ужо ў статусе ўладальніка ліцэнзіі ўраджэнец Мінскай вобласці выйграў чвэрцьфінальны бой у паляка Даміяна Дуркача і ў спрэчцы за месца ў вырашальнай стадыі спаборніцтва перамог расіяніна Габіла Мамедава.

Таксама алімпійская ліцэнзія на рахунку Аляксандра Радзівонава (69 кг). У яго вагавой катэгорыі разыгрывалася шэсць пропускаў на Гульні. Малады баксёр з Бабруйска перамог у 1/8 фіналу ізраільцяніна Міраслава Капулера, але ўступіў Каласа Сотамаяру з Азербайждана. Тым не менш беларус атрымаў магчымасць баксіраваць за ліцэнзію і скарыстаўся ёй спаўна, адолеўшы турка Ніхата Ехінчы.

Дабіўся права выступіць на галоўных стартах і вопытны баксёр Віталь Бандарэнка. У яго вазе 75 кг было таксама разыграна шэсць ліцэнзій. Беларус пачаў турнір з працоўнай вікторыі над няўступчывым турэцкім "файтарам" Серхатам Гюлерам. У чвэрцьфінале ён прайграў расіяніну Глебу Бакшы. Атрымаўшы права аспрэчыць пропуск на Алімпіяду з Ланселотам Пратонам дэ ла Шапелем, Віталь Бандарэнка атрымаў важную перамогу.

Не змаглі стаць уладальнікамі ліцэнзій Міхаіл Даўгалевец (81 кг) і Уладзіслаў Смяглікаў (91 кг), а таксама Юлія Апанасовіч (51 кг), Галіна Бруевіч (57 кг) і Вікторыя Кебікава (75 кг).

Усяго на турніры алімпійскай кваліфікацыі ў Парыжы было разыграна 77 пропускаў на Гульні ў Токіа. Еўрапейская кваліфікацыя аднавілася з таго месца, дзе была прыпынена 16 сакавіка 2020 года. Афіцыйная жараб'ёўка, праведзеная ў Лондане 13 сакавіка 2020 года, і расклад спаборніцтваў, заснаваны на яе выніках, засталіся ў сіле. Устаноўленыя рэзультаты (зафіксаваныя з 14 па 16 сакавіка 2020 года ў Лондане) таксама не падлягаюць перагляду.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі