Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 жніўня 2021, 17:36

Беларускія баксёры заваявалі сем узнагарод на турніры ў Грозным

19 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія баксёры выйгралі сем узнагарод рознай вартасці на XIII Міжнародным турніры па боксе памяці першага прэзідэнта Чачэнскай Рэспублікі, Героя Расіі Ахмата Кадырава, які завяршыўся ў Грозным, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Золата ў вагавой катэгорыі 52 кг выйграў Дзяніс Салоцкіх. Серабро на рахунку Артура Туніева (60 кг).

Бронзавыя медалі заваявалі Аляксандр Бутрым (52 кг), Аляксандр Лаўрушчык (56 кг), Антон Чарнамаз (60 кг), Іван Віктаровіч (81 кг) і Дзмітрый Руткевіч (звыш 91 кг).

Усяго ў спаборніцтвах удзельнічалі 77 спартсменаў з 17 краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі