ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Пятніца, 29 верасня 2023
Мінск Ясна +15°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
18 верасня 2023, 12:37

Беларускія баксёры выйгралі тры бронзы на спаборніцтвах у Дагестане

Фота з архіва
Фота з архіва

18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Каспійску завяршыліся XXII Міжнародныя спаборніцтвы па боксе сярод мужчын, прысвечаныя памяці Магамед-Салама Умаханава, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Беларускай федэрацыі бокса.

Удзел у міжнародных спаборніцтвах у Дагестане прынялі 109 спартсменаў з 15 краін, беларускую каманду прадставілі дзевяць баксёраў - Дзяніс Салоцкіх, Іван Захаранкаў, Ілья Вараб'ёў, Уладзіслаў Смалоўскі, Кірыл Самадураў, Аляксандр Радзівонаў, Віталь Астанін, Данііл Шэлег і Уладзіслаў Смяглікаў.

Узнагароды форуму ў выніку атрымалі трое беларусаў: у вазе да 54 кг бронзу заваяваў Дзяніс Салоцкіх, у катэгорыі да 57 кг таксама бронзавым прызёрам стаў Ілья Вараб'ёў, а ў вазе да 71 кг яшчэ адно трэцяе месца нашай зборнай прынёс Аляксандр Радзівонаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі