Сцяг Субота, 13 ліпеня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
21 чэрвеня 2024, 12:59

Беларускія байдарачнікі занялі ўвесь п'едэстал Гульняў БРІКС на 500-метроўцы

Фота Мінспорту
Фота Мінспорту
21 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі байдарачнік Уладзіслаў Кравец стаў двухразовым чэмпіёнам Спартыўных гульняў краін БРІКС у Казані, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У ранішняй праграме пятніцы адбыўся фінал на дыстанцыі 500 м сярод мужчынскіх байдарак-адзіночак. Удзел у вырашальным заездзе прынялі пяцёра прадстаўнікоў Беларусі і чатыры расіяніны. Залаты медаль заваяваў наш Уладзіслаў Кравец (52,97 сек), для якога гэта перамога стала ўжо другой у Казані пасля поспеху на тысячы. Другім з адставаннем паўсекунды фінішаваў Мікіта Борыкаў, тройку прызёраў дапоўніў яшчэ адзін беларус Уладзіслаў Літвінаў.

Поўнасцю беларускі п'едэстал на вяслярным канале здарыўся ўжо трэці раз: раней усе месцы на подыуме займалі нашы дзяўчаты па выніках фіналаў байдарак-адзіночак і байдарак-двоек.-0-
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі