Сцяг Пятніца, 29 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 ліпеня 2019, 10:19

Беларускія атлеты заваявалі пяць бронзавых узнагарод у другі дзень ЕЮАФ у Баку

22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія атлеты заваявалі пяць бронзавых узнагарод у другі дзень на XV летнім Еўрапейскім юнацкім алімпійскім фестывалі ў Баку, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе НАК.

На арэне імя Гейдара Аліева ў вольнай барацьбе ў катэгорыі да 60 кг Анатоль Грамыка перамог у паядынку за бронзу саперніка з Балгарыі Івана Стаянава - 6:3.

Беларус Ягор Рудаўскі (да 48 кг) добра правёў схватку за бронзу з палякам Себасцьянам Індыцкі. Ягору спатрэбілася крыху больш за хвіліну, каб выйграць датэрмінова - 10:0. У турніры сярод дзяўчат Аляксандра Кіслякова (да 49 кг) была мацнейшай за Рэгіну Мілер з Расіі - 10:0.

Беларускія юныя спартсмены адзначылі, што для іх бронзавыя медалі ЕЮАФ - першыя значныя дасягненні ў кар'еры.

Як паведамлялася, на трэцюю прыступку п'едэстала гонару падымаліся ўжо таксама барцы грэка-рымскага стылю Мікіта Мурашка (да 60 кг) і Максім Ступакевіч (48 кг).

Па выніках двух дзён спаборніцтваў Еўрапейскага юнацкага алімпійскага фестывалю ў скарбонцы беларускай каманды шэсць узнагарод (адна залатая і пяць бронзавых). У медальным заліку лідзіруюць атлеты Азербайджана - дзесяць медалёў, чатыры з якіх залатыя.-0-

Фота НАК Беларусі

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі