Сцяг Пятніца, 19 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
12 лістапада 2018, 15:57

Беларускія атлеты заваявалі дванаццаць узнагарод на ЧС па самба ў Бухарэсце

12 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія атлеты заваявалі дванаццаць медалёў на чэмпіянаце свету па самба, які праходзіў у Бухарэсце, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У заключны дзень турніру скарбонка нашай каманды папоўнілася чатырма ўзнагародамі. Серабро ў актыве Настассі Архіпавай (вагавая катэгорыя да 56 кг). Трэція месцы занялі Анжэла Жылінская (68 кг), Цімафей Емяльянаў (82 кг) і Юрый Рыбак (больш за 100 кг).

Як паведамлялася, папярэднія два дні спаборніцтваў на чэмпіянаце свету беларускія самбісты заваявалі восем узнагарод. Найбольшага поспеху дабіліся Таццяна Мацко (64 кг) і Святлана Цімашэнка (80 кг), якія заваявалі залатыя ўзнагароды.

Жаночая зборная Беларусі ў камандным заліку заняла другое месца, уступіўшы толькі зборнай Расіі.

Наступны чэмпіянат свету па самба ў 2019 годзе пройдзе ў Сеуле (Рэспубліка Карэя).

Самба ўваходзіць у праграму II Еўрапейскіх гульняў. У чэрвені наступнага года ў мінскім Палацы спорту будзе разыграна 18 камплектаў узнагарод.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі