ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Субота, 8 мая 2021
Мінск Суцэльная воблачнасць +5°C
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
25 лютага 2021, 15:14

Беларускія арбітры рассудзяць матч Лігі Еўропы паміж "Хофенхаймам" і "Молдэ"

Фота sportliga.com
Фота sportliga.com

25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На футбольных арэнах Старога Свету сёння пройдуць 15 паядынкаў 1/16 фіналу Лігі Еўропы, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Матч паміж нямецкім "Хофенхаймам" і нарвежскім "Молдэ" рассудзіць беларуская брыгада арбітраў, якую ўзначаліць Аляксей Кульбакоў. Яго асістэнтамі будуць беларусы Дзмітрый Жук і Алег Маслянка, чацвёрты рэферы - расіянін Уладзімір Маскалёў. Першая сустрэча гэтых сапернікаў, якая адбылася тыдзень таму ў іспанскім Вільярэале, завяршылася нічыёй - 3:3.

Першым у 1/8 фіналу Лігі Еўропы выйшаў англійскі "Тотэнхэм" з Лондана, які двойчы разграміў аўстрыйскі "Вольфсберг" - 4:1 (у гасцях) і 4:0 (дома). Астатнія ўдзельнікі другога раўнда плэй-оф вызначацца сёння позна вечарам.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі