Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
23 чэрвеня 2019, 20:24

Беларускія акрабаты Артур Белякоў і Вольга Мельнік выйгралі бронзу ў мнагабор'і на Еўрапейскіх гульнях

23 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія акрабаты Артур Белякоў і Вольга Мельнік выйгралі бронзу ў мнагабор'і камбінаваных практыкаванняў у Мінску на II Еўрапейскіх гульнях, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Пад купалам "Мінск-Арэны" беларусы, у якіх ужо ёсць залаты медаль, сёння выканалі праграму на 29,420 бала. Чэмпіёнамі сталі расіяне - 29,580 бала, серабро ў Азербайджана - 29,540 бала.

Акрабаты Артур Белякоў і Вольга Мельнік выйгралі на II Еўрапейскіх гульнях тры ўзнагароды: адну залатую і дзве бронзавыя. Як прызналіся самі атлеты,такое паспяховае выступленне пры родных трыбунах стала для іх прыемнай нечаканасцю.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі