Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
19 кастрычніка 2018, 11:30

Беларускіх пяціборцаў ушаноўвалі ў Міністэрстве спорту і турызму

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зборную Беларусі па сучасным пяцібор'і, якая выдатна правяла сезон, 18 кастрычніка ўшаноўвалі ў Міністэрстве спорту і турызму, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе спартыўнага ведамства.

Поспехі беларускіх пяціборцаў у сезоне ўсяляюць аптымізм. Цяпер важна не страціць заваяваныя пазіцыі, падкрэсліў міністр спорту і турызму Сяргей Кавальчук. Ён павіншаваў спартсменаў, трэнераў, урачоў нацыянальнай каманды, работнікаў федэрацыі сучаснага пяцібор'я з высокімі рэзультатамі і адзначыў, што галоўныя старты яшчэ наперадзе і таму трэба трэніравацца яшчэ больш старанна.

У 2018 годзе беларускія пяціборцы заваявалі на міжнародных спаборніцтвах 20 медалёў - 8 залатых, 5 сярэбраных і 7 бронзавых.

Сярод найбольш прыкметных дасягненняў дзве ўзнагароды вышэйшай пробы чэмпіянату свету ў Мексіцы, дзе Настасся Пракапенка стала лепшай у асабістым заліку, а таксама ў пары з Ірынай Прасянцовай выйграла эстафету. Там жа ў Мехіка Настассі Пракапенка быў уручаны бронзавы медаль Алімпіяды 2008 года ў Пекіне. У сталіцы Кітая беларуска заняла чацвёртае месца, аднак допінг-проба ўкраінскай спартсменкі, якая заваявала бронзу, дала станоўчы вынік. Па рашэнні Міжнароднага алімпійскага камітэта медаль быў перададзены прадстаўніцы Беларусі.

Лідар беларускай каманды і сусветнага рэйтынгу Настасся Пракапенка сказала, што нават знаходзячыся далёка ад радзімы ўся каманда адчувала падтрымку беларускіх аматараў спорту.

Па выніках сезона ганаровай граматай Міністэрства спорту і турызму былі ўзнагароджаны Настасся Пракапенка і старшы трэнер зборнай краіны Міхаіл Пракапенка.

Граматы Мінспорту атрымалі галоўны трэнер беларускай зборнай Вальдэмар Дарыуш дэ Макай, а таксама вялікая група спартсменаў, трэнераў і спецыялістаў сучаснага пяцібор'я.

У цырымоніі ўшаноўвання прыняў удзел міністр транспарту і камунікацый, старшыня папячыцельскага савета Беларускай федэрацыі сучаснага пяцібор'я Анатоль Сівак, які таксама ўручыў узнагароды і падарункі пяціборцам.-0-

Фота Міністэрства спорту і турызму

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі