Сцяг Серада, 24 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
14 сакавіка 2022, 14:38

Беларускіх паралімпійцаў гасцінна сустрэлі ў Ханты-Мансійску

14 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія паралімпійцы сёння прыбылі ў Ханты-Мансійск для ўдзелу ў спаборніцтвах "Мы разам. Спорт", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У аэрапорце беларусаў гасцінна сустрэлі ўжо ў зале прылёту - з музыкай, песнямі і традыцыйнымі паўночнымі пачастункамі - журавінамі і кедравымі арэшкамі. Лыжніца Валянціна Шыц, якая ўпершыню аказалася ў Ханты-Мансійску, адзначыла, што прыемна здзіўлена такім цёплым прыёмам. Яна таксама сказала, што на гэтых стартах пастараецца заняць прызавыя месцы. Трэнер беларускіх лыжнікаў Юрый Буранаў, які ўжо бываў у гэтых краях, адзначыў, што яму тут вельмі падабаецца - і сам горад, і яго добразычлівыя жыхары. "Да спаборніцтваў наша каманда рыхтавалася сур'ёзна, былі на зборах у Італіі, Нарвегіі, Швецыі, выступілі на чэмпіянаце свету. Думаю, што мы зоймем першыя месцы, інакш навошта мы сюды прыехалі", - з усмешкай сказаў трэнер.

У сталіцы Югры Беларусь прадставяць 16 паралімпійцаў, якія павінны былі выступаць на Паралімпіядзе ў Пекіне, кіраўніком беларускай дэлегацыі з'яўляецца намеснік дырэктара РЦАП па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту Аляксандр Флярко. Беларусы выступяць у лыжных гонках і біятлоне. Акрамя таго, чэмпіёны і прызёры будуць вызначаны ў спаборніцтвах па кёрлінгу, снаўбордзе, горных лыжах і следж-хакеі. Спаборніцтвы пройдуць з 18 па 20 сакавіка.

Ідэя правесці спаборніцтвы ў Ханты-Мансійску ўзнікла пасля таго, як паралімпійскія зборныя Беларусі і Расіі па надуманых прычынах былі адхілены ад удзелу ў ХІІІ зімовых Паралімпійскіх гульнях у кітайскай сталіцы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі