Сцяг Аўторак, 16 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
27 мая 2022, 14:17

Беларускі заваявалі дзве ўзнагароды на турніры па трэкавых велагонках у Санкт-Пецярбургу

27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія веласіпедысткі сталі ўладальніцамі дзвюх узнагарод на міжнародных спаборніцтвах па трэкавых гонках Гран-пры Санкт-Пецярбурга, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Серабро ў каманднай гонцы праследавання на 4 км заваявалі беларускі Настасся Кіпцікава, Таісія Насковіч, Караліна Савенка і Ганна Церах, якія паказалі рэзультат 4 мін. 26,028 сек. Яны ўступілі толькі камандзе Санкт-Пецярбурга, якая ўстанавіла новы рэкорд Расіі - 4 мін. 20,918 сек. За крок ад п'едэстала спынілася яшчэ адна беларуская каманда, за якую выступалі Валерыя Сцепанец, Кацярына Русак, Ірына Чуянкова і Аліна Абраменка (4 мін. 34,339 сек.). Таксама чацвёрты рэзультат у гэтай дысцыпліне ў мужчын паказалі беларускія трэкавікі Яўген Каралёк, Раман Раманаў, Яўген Ахраменка і Дзяніс Мазур. На гэтай жа дысцыпліне ў юніёрак яшчэ адзін медаль Беларусі прынеслі Паліна Конрад, Аліна Кароткіна, Ксенія Шынкарэнка і Юлія Усава, якія заваявалі бронзавую ўзнагароду.

Сёння ўвечары на велатрэку "Локсфінкс" будуць разыграны медалі ў скрэтчы, омніуме і спрынце, завершыцца Гран-пры 29 мая. У спаборніцтвах прымаюць удзел больш за дзвесце гоншчыкаў, акрамя беларусаў і расіян за ўзнагароды спаборнічаюць спартсмены з Арменіі і Узбекістана.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі