Сцяг Чацвер, 28 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
15 ліпеня 2019, 19:39

Беларускі заваявалі чатыры ўзнагароды на турніры па барацьбе ў Турцыі

15 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія спартсменкі заваявалі чатыры медалі (залаты, два сярэбраныя, бронзавы) на прэстыжным рэйтынгавым турніры па вольнай і жаночай барацьбе "Яшар Догу-2019", які завяршыўся 14 ліпеня ў Стамбуле (Турцыя), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Чэмпіёнкай у вагавой катэгорыі да 68 кг стала сярэбраны прызёр Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанэйра Марыя Мамашук. На другую прыступку п'едэстала гонару паднялася спартсменка з Канады Даніэль Лапаж. Бронзавыя ўзнагароды на рахунку немкі Ганны Шэл і нігерыйкі Блесінг Абарудуду.

У фінальным паядынку беларуска Кацярына Ганчар-Янушкевіч (59 кг) уступіла прадстаўніцы Індыі Кумары Манжу і стала ўладальніцай сярэбранай узнагароды. Таксама на другую прыступку п'едэстала гонару паднімалася Настасся Зімянкова (72 кг), якая прайграла ў схватцы за золата турэцкай спартсменцы Бусе Тосун.

Іх партнёрша па камандзе Вераніка Іванова (62 кг) у барацьбе за бронзавы медаль была мацнейшая за бразільянку Лаіс Нуньес дэ Алівейра.

Удзел у турніры прынялі атлеты з 29 краін.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі