Сцяг Панядзелак, 25 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 чэрвеня 2024, 16:25

Беларускі занялі ўвесь п'едэстал Гульняў БРІКС у фінале байдарак-двоек

Вольга Худзенка і Марына Літвінук. Фота з архіва
Вольга Худзенка і Марына Літвінук. Фота з архіва
20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія байдарачніцы Вольга Худзенка і Марына Літвінчук сталі пераможцамі Спартыўных гульняў краін БРІКС у Казані, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У жаночым фінале байдарак-двоек на дыстанцыі 500 метраў прынялі ўдзел дзевяць лодак - пяць з Беларусі, тры з Расіі і адна з Узбекістана. Лідарства ў заездзе адразу захапілі шматразовыя чэмпіёнкі Еўропы і свету Вольга Худзенка і Марына Літвінчук, першую пазіцыю тытулаваныя спартсменкі захавалі да самага фінішу.

Перавага чэмпіёнак над суайчынніцамі Надзеяй Кушнер і Маргарытай Ткачовай, якія сталі другімі, склала больш за тры секунды. Тройку лепшых замкнуў яшчэ адзін беларускі экіпаж Лізавета Вількава - Уладзіслава Скрыганава. Для Худзенка, Літвінчук і Вількавай гэтыя ўзнагароды сталі ўжо другімі ў Казані, напярэдадні нашы байдарачніцы былі прызёрамі ў адзіночцы на 500-метроўцы.

Раней на аналагічнай дыстанцыі ў каноэ-двоек беларускія спартсменкі занялі два прызавыя месцы з трох. Іна Нядзелькіна і Настасся Семянцова сталі ўладальніцамі серабра, а Алена Наздрова і Марыя Папічыч выйгралі бронзу. Для Наздровай і Нядзелькінай гэтыя медалі таксама другія на Гульнях БРІКС, у сераду Алена была першай у каноэ-адзіночцы на 200 метраў, а Іна фінішавала ўслед за ёй.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі