Фота Мінспорту
12 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У французскім Бардо завяршыўся чэмпіянат Еўропы па вадналыжным спорце, удзел у якім прымалі беларускія спартсмены, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінспорту.
Па выніках спаборніцтваў прадстаўнікі нашай каманды заваявалі пяць медалёў кантынентальнага форуму - па два залатых і сярэбраных, а таксама адзін бронзавы. Поўны камплект узнагарод сабрала Алена Пархоменка, якая стала чэмпіёнкай у мнагабор'і, была другой у фігурным катанні і трэцяй у скачках з трампліна. Золата ў фігурным катанні выйграла Марыя Белякова, а ў скачках з трампліна Ірына Турэц узяла серабро.-0-