Сцяг Субота, 20 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Спорт
20 верасня 2019, 10:43

Беларускі выйгралі бронзавыя медалі каманднага турніру ЧС па мастацкай гімнастыцы

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі Кацярына Галкіна, Аліна Гарнасько і Настасся Салас выйгралі бронзавыя медалі каманднага турніру ЧС па мастацкай гімнастыцы ў Баку. Рэзультат беларускай зборнай - 168,550 бала, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Залатыя медалі на рахунку расійскіх грацый Дзіны і Арыны Аверыных, а таксама Кацярыны Селязнёвай. Па выніках кваліфікацыі ў чатырох асобных відах мнагабор'я іх ацэнка 186,500 бала. Серабро ў ізраільскіх спартсменак Ліной Ашрам, Юліяны Цялегінай, Ніколь Варанковай і Ніколь Зелікман, якія зарабілі 174,750 бала.

Варта адзначыць, што для беларусак гэта першая ўзнагарода ў камандным турніры за апошнія чатыры гады.

Кацярына Галкіна і Аліна Гарнасько 19 верасня выступілі ў фінале практыкаванняў з булавамі. У вырашальнай стадыі спаборніцтва ў кампазіцыі са стужкай Беларусь прадставілі Аліна Гарнасько і Настасся Салас.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі